Вы тут

У Гродне распачалі крымінальную справу за рэпост кліпа Rammstein

Кадр з кліпа Pussy

У Гродне распачалі крымінальную справу за рэпост кліпа Pussy нямецкага гурта Rammstein. Андрэй Галавенка зрабіў яго ў сацыяльнай сетцы Вконтакте яшчэ ў верасні 2014 года, інфармуе сайт hrodna.life.

21 сакавіка 2019-га аддзел культуралагічных экспертыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз зрабіў экспертнае заключэнне і прызнаў кліп забароненым да паказу і распаўсюджвання з-за ўтрымання ў ім парнаграфічных сцэн. Пасля гэтага Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта і пастанавіў распачаць у дачыненні да жыхара Гродна крымінальную справу. Артыкул — "выраб і распаўсюд парнаграфіі" (ч. 2 арт. 343 КК). Ён прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 4 гадоў.

25-гадовы Андрэй Галавенка лічыць, што сітуацыя "ненармальная". "Відэа дадаў у 2014 годзе і забыўся пра яго. Я нават і не ведаў, што за гэта могуць завесьці крымінальную справу", — кажа ён.