У Гродне палітвязня асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
![У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/hands-3460021_1280.jpg.webp?itok=4EqXo_Kw)
У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў / pixabay.com
У Гродне палітвязня асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 35-гадовага Аляксандра Юшкевіча прызналі вінаватым па справе "Чорнай кнігі Беларусі" (ч. 3 арт. 130 КК "Распальванне іншай сацыяльнай варожасці"), паведамляе spring96.org.
Справу Юшкевіча разглядаў Гродзенскі абласны суд. Рашэнне вынес Дзмітрый Бубенчык.
Аляксандра Юшкевіча затрымалі 18 красавіка сёлета. Усяго па справе адбылося 6 судовых пасяджэнняў.
Беларускія праваабаронцы прызналі Юшкевіча палітвязнем у верасні. У Беларусі амаль паўтары тысячы палітзняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.