Вы тут

У Гродне адмянілі open-air "Кінемо"

Кадр з фільма з удзелам Бастара Кітана

У Гродне сёлета адмянілі традыцыйныя паказы open-air "Кінемо" — фэсту нямога кіно і сучаснай музыкі. Гэтыя паказы адбываліся ў Гродне з 2014 года. 

У сацсетках арганізатары напісалі: "Запланаваныя паказы ў Гродне не адбудуцца па незалежных ад арганізатараў прычынах. Мы не губляем надзеі, што сонца ўзыйдзе вельмі хутка і мы будзем сустракаць світанак разам з вамі". 

Паказы фільмаў мусілі адбыцца 9-11 ліпеня на падворку музея гісторыі ды рэлігіі. 

У Мінску "Кінемо" пачнецца 17 чэрвеня. З праграмай можна пазнаёміцца па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.