У грамадскім транспарце Мінска можа з'явіцца Wi-Fi (відэа)

У грамадскім транспарце Мінска можа з'явіцца бяздротавы інтэрнэт. Такое пытанне разглядае дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс", паведамляе БЕЛТА.

Выканаўца абавязкаў намесніка гендырэктара ГП "Мінсктранс" Сяргей Вядзьгун заявіў, што цяпер перадатчыкі Wi-Fi усталяваныя на чатырох аўтобусах, якія курсуюць на міжнародных рэйсах. Бліжэйшым часам пункты доступу Wi-Fi з'явяцца яшчэ ў 10 міжнародных аўтобусах, а да канца года "Мінсктранс" плануе забяспечыць усе міжнародныя рэйсы бяздротавым інтэрнэтам.

Па словах Ведзьгуна, цяпер прадпрыемства магчымасць забяспечыць паслугамі Wi-Fi грамадскі транспарт Мінска. Першымі бяздротавы інтэрнэт могуць атрымаць аўтобусы маршруту №300, які ходзіяць ад аўтавакзала "Цэнтральны" да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Калі гэтая паслуга будзе запатрабаваная, кажа спецыяліст, то Wi-Fi можа з'явіцца і на іншых маршрутах гарадскога транспарту.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі