У гомельскай краме з ячэйкі зніклі 110 млн, якія пакінуў пакупнік (відэа)

Буйную суму грошай, якую ён нёс у банк, вырашыў пакінуць у пакеце ў ячэйцы. Калі праз 20 хвілін пакупнік вярнуўся, то грошай ужо не было.



Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі, на відэзапісах відаць, што іншы мужчына расплаціўся на касе, падыйшоў да ячэйкі і забраў пакет. Ён проста пераблытаў ячэйкі, а пакеты аказаліся аднаго колеру і нават прадукты, якія ляжалі зверху, былі аднолькавымі. Да таго ж ключ ад першай ячэйкі падыйшоў да замка другой ячэйкі.


Мяркуецца, што мужчына, які забраў грошы (110 мільёнаў рублёў), заўважыў іх не адразу. Не адразу пачаліся і пошукі, бо гаспадар грошай толькі праз два дні звярнуўся да праваахоўнікаў.



Міліцыяй праводзяцца дадатковыя пошукавыя мерапрыемствы. Крымінальную справу пакуль не распачыналі.
 

Нагадаем, падобныя здарэнні здараліся ў бягучым годзе. У лютым жанчына вярнула гаспадару сумку з грашыма. У снежні яна знайшла на івацэвіцкім рынку 13 тысяч долараў (па іншай версіі — 16 тысяч) і 25 мільёнаў рублёў. 20 мільёнаў паспела патраціць. Вясной мужчына вярнуў касірцы мінскага банка лішнія 53 мільёны рублёў. Ён даведаўся, што яго шукаюць праз СМІ і папрасіў жанчыну забраць заяву з міліцыі. А вось мужчына, які знайшоў у бочцы 25 тысяч долараў, атрымаў умоўны тэрмін.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі