У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус
![Ператрус у кватэры журналіста з Гомеля](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kollage2-Got.jpg.webp?itok=2PhP6UU7)
Ператрус у кватэры журналіста з Гомеля
У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус. Па яго словах, сілавікі аргументавалі свой візіт расследаваннем справы пра "тэрарызм".
"Ёсць рэчы, якiя я катэгарычна не прымаю. Можна нават сказаць, адназначна ненавiджу. Прыкладам, тэрарызм, якi нясе смерть i пакуты людям. Да таго ж яшчэ i разбурэннi, пажары, галечу, слёзы, сiроцтва. Як грамадзянiн i журналicт я супраць гэтага, я пратэстую. Служыу́ у войску, быу́ афiцэрам запасу, вучылi cтраляць пераважна з танкау́, дзякаваць Богу, па мiшэнях, зробленых з тонкага сасняку. Калi каму-небудзь з таемнымi намерамi цi дзеля выслужвання надумалася на гэтай падставе прывязаць мяне асабicта да бязлiтасна жорсткага гвалту, дык не трэба, панове", — піша журналіст у "Фэйсбуку".
Гатоўчыц застаецца ў Беларусі і працягвае займацца журналістыкай для выданняў, якія не былі вынішчаныя ці прызнаныя "экстрэмісцкімі" за апошнія 2,5 гады рэпрэсій. Па яго словах, падчас ператрусу, які доўжыўся дзве гадзіны, нічога не было канфіскавана.
![У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/334751104_143892371638967_5633336406648042153_n.jpg.webp?itok=tS-ONnKC)
![У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/334941509_704568024685212_2525132917265312735_n.jpg.webp?itok=cbZevBuM)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.