У Гомелі за "экстрэмізм" пакаралі дырэктара кінатэатра

Аляксандр Балсуноўскі

Аляксандр Балсуноўскі / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" затрымалі дырэктара кінатэатра імя Калініна ў Гомелі Аляксандра Балсуноўскага, піша "Гомельская Вясна".

Яго справу разглядалі 29 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Пастанову выносіў суддзя Віктар Казачак. Як менавіта пакаралі Балсуноўскага, праваабаронцы пакуль не ведаюць.

Балсуноўскі кіруе кінатэатрам ужо шмат гадоў. На гэтую пасаду, як адзначае "Флагшток", ён прыйшоў з абласнога камітэта БРСМ. Таксама вядома, што ён вывучаў ідэалогію ў Акадэміі кіравання пры адміністрацыі Лукашэнкі.

Дарэчы, гэта не першы кіраўні к установы культуры Гомеля, якога караюць за "экстрэмізм". Сёлета ў студзені за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў быў пакараны дырэктар Гомельскага театра лялек Дзмітрый Гарэлік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі