Вы тут

У Гомелі з-за паводкі абрынулася пешаходная дарожка

Пацярпелая пешаходная дарожка на набярэжнай возера ў Гомелі​ / vk.com/gomelchp

У Гомелі мінулай ноччу ў возера часткова "сплыла" пешаходная дарожка, якая знаходзілася на набярэжнай. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне вуліцы Паліны Гельман, паведамляе паблік "ЧП Гомель".

Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Аўтар паведамлення выказаў здагадку, што возера разлілося і падмыла грунт пад пліткай.

У Гомелі ў гэтым годзе сапраўды назіраецца паводка. З берагоў выйшла рака Сож — мясцовыя журналісты пішуць, што апошні раз Сож так выходзіў з берагоў 9 гадоў таму.

На 4 мая уровень воды в Соже составлял 577 см / newsgomel.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.