У Гомелі шпіталізавалі падлетка, на якім загарэлася адзенне
![Прычынай пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/fire-1072680_1280.jpg.webp?itok=dt5rcF9b)
Прычынай пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём / pixabay.com
У Гомелі шпіталізавалі падлетка, на якім загарэлася адзенне. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ўвечары 7 студзеня. Хлопец у кватэры на пятым паверсе пяціпавярховіка займаўся пайкай дэталяў "з выкарыстаннем лёгкаўзгаральных вадкасцяў" — паяў плату ад зараднай прылады, а мікрасхему працёр ватовым дыскам, змочаным у ацэтоне. Адбылося ўзгаранне, якое ён патушыў разам з маці. У выніку 15-гадовы юнак атрымаў апёкі.
У МНС прычынай пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.