У Гомелі прайшоў "суд за пальцы"

У Гомелі прайшоў "суд за пальцы"

10 снежня ў Гомелі адбыўся "суд за пальцы". 

Гамяльчанка Ганна Волкава ў дні пратэстаў часам праязджала па Савецкай вуліцы і паказвала пратэстоўцам пальцамі знак перамогі V. 11 кастрычніка яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ і завезлі ў Чыгуначны РАУС. Адтуль жанчыну перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яна правялу суткі. Там высветлілася, што на яе склалі пратакол за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). Гэтую справу спынілі, але міліцыя пачала новую: жанчыну абвінавацілі ў абразе службовай асобы (артыкул 23.5 КаАП) перадае Радыё "Свабода".

Міліцыянт Юрый Радчанка, які выступаў на судзе, заявіў, што 11 кастрычніка жанчына прасігналіла на сваім аўтамабілі, каб звярнуць на сябе ўвагу. А калі ён азірнуўся, то яна, нібыта, "прадэманстравала непрыстойны жэст — сярэдні палец рукі".

Волкава сваю віну не прызнала. Яна мяркуе, што яе затрымалі за чырвоныя стужкі на аўтамабілі або за тое, што яна паказвала пратэстоўцам знак V.

Суддзя Аляксей Хлышчанкоў аштрафаваў гамяльчанку на 540 рублёў (20 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі