У Гомелі новы палітычны працэс — гамельчука абвінавачваюць па 9 артыкулах КК

Дзяніс Жалезка

Дзяніс Жалезка / gomelspring.org

У Гомельскім абласным судзе сёння пачынаецца суд па справе Дзяніса Жалезкі. Мужчыну абвінавачваюць паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:

  • "распальванне іншай сацыяльнай варожасці або разладу" (ч. 1 арт. 130);
  • "паклёп” (арт. 188);
  • "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных" (ч. 3 арт. 203-1);
  • "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342);
  • "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 и ч. 2 арт. 361-4);
  • "паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі"  (ч. 2 арт. 367);
  • "абраза Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368);
  • "абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369);
  • "дыскрэдытацыя РБ" (арт. 369-1).

Пра Дзяніса вядома, што ён родам з Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі. Апошнім часам працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната. Прадпрыемства знаходзіцца ў Гомелі. Паводле звестак "Гомельскай вясны", апошні запіс на старонцы Дзяніса ў сацсетках быў зроблены яшчэ ў сакавіку 2022 года. Праваабаронцы цяпер спрабуюць высветліць абставіны гэтай справы.

Суд зрабілі закрытым, але вядома, што працэс прызначылі весці суддзю Дзмітрыя Казлова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі