Вы тут

У Гомелі ўначы забілі двух мужчын — яны "гучна слухалі музыку"

На месцы здарэння / @skgovby

У Гомелі забілі двух мужчын. На іх целах ёсць прыкметы гвалтоўнай смерці, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Здарэнне адбылося ўначы 14 ліпеня. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Цела аднаго з мужчын каля праезнай часткі па вуліцы Дворнікава знайшоў таксіст. Ён выклікаў медыкаў і міліцыю. Падчас агляду тэрыторыі ў альтанцы каля шматпавярховага жылога дома знайшлі цела яшчэ аднаго мужчыны. Ён таксама быў мёртвы.

Следчыя высветлілі, што загінулым было 32 і 38 гадоў. Уначы яны былі ў альтанцы і гучна слухалі музыку. Невядомым ці невядомымі ім былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх яны памерлі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства двух асоб" (п. 1 ч. 2 арт. 139 КК).

@skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.