У Германіі пачалі першую крымінальную справу за дэманстрацыю знака "Z"

У Германіі пачалі першую крымінальную справу за дэманстрацыю знака "Z"

У Германіі пачалі першую крымінальную справу за дэманстрацыю знака "Z", які выкарыстоўваецца расійскімі войскамі ва Украіне, а таксама прапагандай у РФ. Яго заўважылі ў аўтамабілі ўраджэнцаў Расіі — 52-гадовай жанчыны і яе 31-гадовага сына. Здарэнне адбылося ў горадзе Рынтэльн у Ніжняй Саксоніі. Знак быў дэманстратыўна выстаўлены ў машыне, там жа знаходзіўся расійскі сцяг. Жанчына з сынам абражалі паліцэйскіх, таму іх чакае двайное пакаранне, паведамляе sueddeutsche.de.

У Германіі ўжо гучалі папярэджванні, што за публічную дэманстрацыю знака "Z" (за публічную падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны) будуць караць. У Ніжняй Саксоніі знак "Z" па-за законам. Да гэтага падштурхнулі акцыі тых, хто падтрымлівае агрэсію РФ. Згадваецца выпадак, калі невядомыя размалявалі згаданым знакам аўтамабілі з украінскімі нумарамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі