У Германіі аўтобус са школьнікамі пратараніў сцяну дома (фота)

У Германіі аўтобус са школьнікамі пратараніў сцяну дома (фота)

У Германіі ў горадзе Эбербах перапоўнены аўтобус (па адных звестках — рэйсавы, па іншых — школьны), у якім ехала шмат школьнікаў, на высокай хуткасці пратараніў сцяну жылога дома. Здарэнне адбылося раніцай 16 студзеня. Як пішуць нямецкія СМІ, кіроўца атрымаў лёгкія траўмы, пацярпеў 21 школьнік, шэсць дзяцей знаходзяцца ў цяжкім стане. Агулам у аўтобусе было амаль паўсотні чалавек. З якой прычыны ён з’ехаў з дарогі, пакуль невядома.

У Германіі аўтобус са школьнікамі пратараніў сцяну дома (фота)
Фота: twitter.com/regenbogen_MA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі