У Гарадку на Віцебшчыне затрыманы дзеяч Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Леанід (Лявон) Гаравы. Да суда ён змешчаны ў ізалятар. Чакаецца, што Гаравога будуць судзіць у чацвер, паведамляе партыйная прэс-служба.
Дома ў актывіста адбыўся ператрус. Вядома, што яго абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Хваля затрыманняў у Беларусі адбываецца пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам.