Вы тут

У футбольнай зборнай Эстоніі, якая прыедзе ў Беларусь, каранавірус

Марцін Рэйм / jalgpall.ee

У футбольнай зборнай Эстоніі каранавірус. Выбылі 15 гульцоў і галоўны трэнер Томас Хэберлі. Футбалістаў тэрмінова спрабавалі замяніць іншымі (менеджары зборнай не да ўсіх датэлефанаваліся, але 10 чалавек набралі), а трэніраваць іх будзе былы галоўны трэнер Марцін Рэйм, паведамляе err.ee.

Усё гэта здарылася напярэдадні старту адбору чэмпіянату свету. 24 сакавіка зборная Эстоніі мусіць згуляць у Любліне са зборнай Чэхіі, 27 сакавіка — у Мінску з беларусамі. Перад палётам у Польшчу футбалісты, трэнер і здалі тэсты на каранавірус, якія далі невясёлыя вынікі. Адзін тэст быў станоўчы, а вялікая група была прызнана кантактамі і трапіла ў самаізаляцыю. А вось тыя гульцы, якія ўжо перахварэлі, гуляць могуць.

Абноўлены склад зборнай Эстоніі даступны тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.