У Facebook цяпер можна ўстаўляць стыкеры ў каментары

Дагэтуль значкі-стыкеры, з дапамогай якіх карыстальнік можа хутка апісаць сваю эмацыйную рэакцыю, былі даступныя толькі ў асабістых паведамленнях. Упершыню ж стыкеры з'явіліся на Facebook мінулым летам.

Стыкеры ў каментарах працуюць гэтаксама, як у паведамленнях. Карыстальнік атрымлівае базавы набор смайлікаў, аднак можа загрузіць дадатковыя калекцыі з крамы стыкераў Facebook. Пакуль гэтыя калекцыі бясплатныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі