У EPAM распавялі, колькі грошай кампанія выдаткавала на рэлакацыю
![З Беларусі з'ехала больш айцішнікаў, чым з Украіны / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB_8.jpg.webp?itok=gvJgImkl)
З Беларусі з'ехала больш айцішнікаў, чым з Украіны / Reuters
У 2022 годзе выдаткі EPAM на рэлакацыю супрацоўнікаў склалі $38,7 млн.
Гаворка ідзе пра грошы, якія спатрэбіліся, каб перавесці супрацоўнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі ў офісы ў іншых краінах. Кампанія аплочвала пражыванне, праезд і харчаванне, піша Office Life.
EPAM кажа, што яе выручка у Беларусі, Украіне і Расіі скарацілася на 71,8%. Таксама раней пісалі, што за мінулы год беларуская каманда кампаніі скарацілася больш чым у два разы — з 9,4 тысяч чалавек да 4,5 тысяч чалавек. Ва Украіне за гэты ж час стала на 2,5 тысячы супрацоўнікаў менш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.