У Беларусі за данаты затрымалі супрацоўніка ІТ-кампаніі EPAM Андрэя Баранава. Як піша @viasna96, адбылося гэта 28 сакавіка. Дома ў айцішніка адбыўся ператрус.
Ёсць звесткі, што Баранаву папярэдне інкрымінуюць "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці". Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Куды пераводзіліся ахвяраванні, не ўдакладняецца.