У Эквадоры будзе самы малады прэзідэнт за ўсю яго гісторыю

Даніэль Набоа

Даніэль Набоа / Reuters

У Эквадоры будзе самы малады прэзідэнт за ўсю яго гісторыю. Бізнесмену Даніэлю Набоа 35 гадоў. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах: у другім туры набраў крыху больш за 52%. Сацыялістка Луіза Гансалес, якую лічылі галоўнай прэтэндэнткай на прэзідэнцкую пасаду, набрала каля 48% і ўжо прызнала сваё паражэнне.

Набоа — выпускнік Нью-Ёркскага ўніверсітэта і Гарварда, ён належыць да дынастыі бізнесменаў-мультымільянераў, якія валодаюць гіганцкай кампаніяй па экспарце бананаў. Бацька новага прэзідэнта Альвара Набоа — найбагацейшы чалавек у Эквадоры. Раней ён пяць разоў беспаспяхова балатаваўся на пасаду кіраўніка краіны, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Палітычны вопыт Даніэля Набоа зводзіцца да двух гадоў у ролі дэпутата парламента. За гэты час яго абвінавацілі ў канфлікце інтарэсаў праз тое, што ён прафінансаваў з уласнай кішэні паездку дэпутацкай групы ў Расію, дзе ключавы рынак для бананавага бізнэсу яго сям'і. Адбылося гэта ўжо пасля ўварвання РФ ва Украіну.

"Заўтра мы пачнём ствараць новы Эквадор, мы пачнём працаваць над аднаўленнем краіны, якая сур'ёзна пацярпела ад гвалту, карупцыі і нянавісці", — заявіў Набоа. Падчас выбарчай кампаніі ён насіў бронекамізэльку — тэрарысты забілі аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты. Даніэль Набоа абяцаў нанесці ўдар па наркамафіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі