У эколагаў узніклі пытанні да праекта хуткаснай чыгункі з Мінска ў аэрапорт

"Няма разліку шумавога ўздзеяння" / vk.com/belrailway

У эколагаў з'явіліся пытанні да праекта хуткаснай чыгункі з Мінска ў аэрапорт, які восенню 2022-га быў вынесены на грамадскае абмеркаванне (яно працягнецца да 15 снежня). Прапануецца, што цягнікі ў індустрыяльны парк "Вялікі камень" і Нацыянальны аэрапорт Мінск пойдуць праз тэрыторыі Першамайскага, Партызанскага і Кастрычніцкага раёнаў сталіцы.

Як піша ecohome.ngo, ёсць пытанні да справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння праекта на навакольнае асяроддзе. "Няма разліку шумавога ўздзеяння ад праектуемага аб’екта на навакольнае асяроддзе, — кажуць эксперты. — А гэта, на хвілінку, чыгунка, якая ідзе праз горад, па якой будуць хадзіць цягнікі. Гэта шмат шуму". Таксама "не прадастаўлены справаздача або дадзеныя са справаздачы даследвання аб тым, якія віды жывёлаў насяляюць раён праектавання аб’екта".

Эколагі збіраюцца даслаць свае заўвагі чыноўнікам і заклікаюць грамадзян таксама задаваць ім пытанні пра праект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.