У Егіпце загінуў 25-гадовы беларус з Оршы

23 траўня яны адправіліся павячэраць у рэстаран пры гатэлі. Зранку малады чалавек адчуў прыкметы недамагання. Праз два дні, не даязджаючы да клінікі, ён памёр на руках у медыкаў.





Сваякі і сябры сям'і ўпэўненыя, што Аляксей атруціўся нейкай ежай у рэстаране. Аднак егіпецкія медыкі пастанавілі, што вінаваты ва ўсім алкаголь, а значыць, выпадак не страхавы. Цяпер блізкія загінулага вымушаныя самі аплаціць транспартаванне цела Аляксея ў Беларусь, паведамляе TUT.BY.





Сябры Калтунова вінавацяць егіпецкіх медыкаў у некампетэнтнасці. Таксама заяўляюць, што у загінулага былі пры сабе ўсе неабходныя дакументы і страхоўка. Аднак егіпецкія медыкі не змаглі своечасова аказаць дапамогу.





У прэс-службе МЗС кажуць, што цяпер ідзе высвятленне акалічнасцяў трагедыі і якія-небудзь дэталі будуць вядомыя пазней.





Фота з сацыяльных сетак