Вы тут

У Дзмітрыя Калдуна выявілі каранавірус — 3 ліпеня ён выступаў перад Лукашэнкам

Дзмітрый Калдун / фота з сацсетак

Дзмітрый Калдун захварэў каранавірусам. Спеваку стала дрэнна ў панядзелак, 6  ліпеня, і яго шпіталізавалі ў 6-ю гарадскую бальніцу, паведамляе “Камсамольская праўда ў Беларусі”. 

“Учора адчуў, што маё самаадчуванне пагоршылася: паднялася тэмпература, пачалася ламата ў целе. Кашлю няма і не было, з нюхам таксама ўсё добра. Сёння раніцай вырашыў праверыцца на ўсялякі выпадак на каранавірус. Тэст апынуўся станоўчым”, — распавёў выданню Калдун.

Дзе Калдун мог заразіцца каранавірусам, ён не ведае.  

3 ліпеня Калдун выступаў на адкрыцці мультымедыйнага фантана ў парку Янкі Купалы. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік “Сбербанка” Герман Грэф, там таксама выступалі спявак Юзары, гурт VAL, Дзяніс Мацуеў, Анастасія Масквіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.