У двух дзяцей у Гродне пасля цяжкай формы кішэчнай інфекцыі адмовілі ныркі

Кавун, ілюстрацыйнае фота

Кавун, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У двух дзяцей у Гродне адмовілі ныркі пасля пасля цяжкай формы кішэчнай інфекцыі, перадае тэлеканал "Беларусь 4".

Цяжкая кішэчная інфекцыя развілася ў дзяцей ва ўзросце двух і чатырох гадоў. Вострае атручэнне прывяло да таго, што ў дзяцей адмовілі ныркі. Спачатку іх адправілі ў абласную клініку, а потым — у Мінск. Дзецям праводзяць гемадыяліз.

Як адзначыла намесніца галоўнага лекара Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінікі Юлія Красько, калі ў дзяцей развіваецца вострая кішэчная інфекцыя ў цяжкай форме, таксіны выклікаюць паражэнне нырачных канальчыкаў і развіваецца нырачная недастатковасць. У выніку дзеці перастаюць мачыцца, ім неабходная нырачна-замяшчальная тэрапія і доўгі працэс лячэння з не заўсёды спрыяльным вынікам.

Прычынай інфекцыі, як кажуць, маглі стаць кавуны або дыні, якія прадаюцца з рук у разрэзаным выглядзе. У такіх пладах хутка размножваюцца хваробатворныя мікробы. Таксама на стыхійных рынках можна выпадкова купіць садавіну і ягады з высокім утрыманнем нітратаў і пестыцыдаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі