У другі рэзервовы дзень ЦТ будзе здаваць 331 абітурыент

У другі рэзервовы дзень ЦТ будзе здаваць 331 абітурыент

21 ліпеня — другі рэзервовы дзень цэнтралізаванага тэставання. Здаваць яго будзе 331 абітурыент. 

"На другі рэзервовы дзень цэнтралізаванага тэставання зарэгістраваўся 331 абітурыент. З іх 268 будуць здаваць рускую мову", — распавяла агенцтву БЕЛТА намесніца дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч

Такім чынам, на здачу беларускай мовы ў рэзервовы дзень запісаліся 63 чалавекі.

Здаваць ЦТ у рэзервовы дзень могуць тыя, хто па ўважлівай прычыне не здолеў прыйсці на іспыт у асноўны дзень. Такім абітурыентам неабходна было перарэгістравацца і падаць у камісію дакумент, які пацвярджае ўважлівую прычыну пропуску ЦТ.

ЦТ у рэзервовыя дні, як і ў асноўныя, пачнецца ў 11:00. Яно праходзіць на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога.

Іспыты на тры рэзервовыя дні былі размеркаваныя наступным чынам: 19 і 21 ліпеня — беларуская і руская мовы, 19 і 23 ліпеня — грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі