У другі дзень на з’ездзе Партыі БНФ чакаюцца гарачыя дыскусіі

У нядзелю ў Мінску ў Палацы культуры аўтазавода працягне сваю працу Х з’езд Партыі БНФ. Чакаецца, што ад самага пачатку разгарнуцца гарачыя дыскусіі. У суботу два туры галасавання ў выбарах старшыні партыі не вырашылі пытання лідэрства. У другім туры Вінцук Вячорка набраў 118 галасоў, за Алеся Міхалевіча прагаласавалі 110 чалавек. 10 галасоў прызнаныя несапраўднымі. Для перамогі Вячорку не хапіла двух галасоў.

Паводле рэгламенту, перамогу атрымлівае той кандыдат, які набірае 50% галасоў +1. Паколькі ў галасаванні бралі ўдзел 238 чалавек, дык Вячорку патрэбныя былі 120 галасоў.

Праўда, кіраўнік арганізацыйна-прававой камісіі партыі Уладзімір Лабковіч заявіў агенцтву БелаПАН, што “несапраўдныя бюлетэні не ўлічваюцца”, таму ён лічыць, што Вячорка набраў больш за 50% галасоў. Аднак гэта вельмі спрэчнае меркаванне.

Апошняе слова ў дыскусіі мусіць сказаць з’езд. Праўдападобна, будуць прызначаныя перавыбары.

Фота - Photo.ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі