Вы тут

У Добрушы ў прыватным доме знайшлі павешанай жанчыну

Фота: TUT.by

У Добрушы ў прыватным доме знайшлі павешанай жанчыну, а яе муж быў у гаражы з перарэзанымі венамі. Як паведамляе TUT.by, гэта здарылася ў пятніцу раніцай. Жанчына мёртвая, мужчына ў рэанімацыі.

Суседзі называюць сям’ю ідэальнай. Жонка была пенсіянеркай, муж працаваў на парцалянавым заводзе. Пры гэтым ужо вядома, што загінулая апошнім часам некалькі разоў выклікала міліцыю, бо муж падымаў на яе руку.

Мужчыну затрымалі па падазрэнні ў забойстве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт. Паводле следчых, паміж сужэнцамі здарыўся канфлікт, падчас якога муж нанёс жонцы цялесныя пашкоджанні, ад чаго яна сканала. Пазней іх знайшоў сын і паведаміў пра здарэнне ў хуткую дапамогу і ў міліцыю.

Мяркуецца, што пасля здзяйснення забойства падазраваны спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.