У Добрушы кот самастойна ездзіў у аўтобусе “зайцам”

У Добрушы кот самастойна ездзіў у аўтобусе “зайцам”

У Добрушы кот самастойна ездзіў у аўтобусе маршрута “Меліяратар — Гогаля”. Як паведамляе gomel.today, звычайны паласаты кот заскочыў у дзверы на адным з прыпынкаў у мікрараёне “Меліяратар”. Пасажыры ўспрынялі незвычайнага безбілетніка з усмешкамі: едзе — значыць трэба.

Між тым кот усё не выходзіў з аўтобуса і зрабіў некалькі колаў па горадзе. Пасажыры мяркуюць, што ён хатні і проста згубіўся, і спадзяюцца, што знойдуцца гаспадары гэтага звярка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі