Вы тут

У Цынцынаці Сабаленка прайграла амаль выйграны матч

Арына Сабаленка / instagram.com/sabalenka_aryna

На тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці Арына Сабаленка прайграла амаль выйграны матч. У 1/8 фіналу беларуска саступіла ў трох сэтах Марыі Сакары з Грэцыі — 7:6, 4:6, 4:6. Пасля цяжкага першага сэту ў другім Сабаленка выйгравала з лікам 4:1, але далей прайграла пяць геймаў запар! Арына страціла сваю гульню і ўжо не змагла выправіць сітуацыю. Трэці сэт застаўся за саперніцай. Матч працягваўся 2 гадзіны 40 хвілін.

Сабаленка — 9 ракетка свету, Сакары — 44-я ў сусветным рэйтынгу.

Раней з адзіночнага разраду турніру ў Цынцынаці выбылі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.