У цягніку, які вёз груз з Беларусі ў Калінінград, літоўцы знайшлі кантрабанду

У цягніку, які вёз груз з Беларусі ў Калінінградскую вобласць РФ, літоўцы знайшлі кантрабанду. Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, у вагоне быў друз. Аднак падчас праверкі ў ім адкапалі 55 скрынак з 27,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт "Fest".

У чэрвені літоўскія мытнікі ўжо адкапалі кантрабанду цыгарэт з Беларусі ў вагоне з друзам.

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.