У ЦВК паступіла заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Лукашэнкі
![У ЦВК паступіла заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000374_906841.jpg.webp?itok=v5gTrD0i)
У Цэнтрвыбаркам паступіла заяўка на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкія выбары.
Кіраўніком групы будзе старшыня афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. Ён жа ўзначальваў ініцыятыўную групу Лукашэнкі і на выбарах 2015 года.
Заяўка Лукашэнкі стала 12-й зарэгістраванай у спісе прэтэндэнтаў.
Апошні дзень падачы заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп — 15 траўня.
Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.