У чвэрцьфінале чэмпіянату свету сустрэнуцца зборныя Францыі і Англіі

Англія — Сенегал / reuters.com
Англія — Сенегал / reuters.com

У чвэрцьфінале чэмпіянату свету па футболе сустрэнуцца зборныя Францыі і Англіі. У 1/8 фіналу французы абыгралі палякаў — 3:1, а англічане разграмілі зборную Сенегала — 3:0.

Раней вызначылася яшчэ адна пара чвэрцьфіналістаў — Нідэрланды і Аргенціна.

5 снежня за выхад у 1/4 фіналу пазмагаюцца зборныя Харватыі і Японіі, Бразіліі і Паўднёвай Карэі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі