У чэрвені сярэдні заробак у Беларусі не дацягнуў да 1000 рублёў

У чэрвені 2018-га намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі не дацягнуў да 1000 рублёў. Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, ён склаў 953,7 рублі (гэта 477 долараў). За месяц ён вырас амаль на 10 рублёў.

Традыцыйна самы вялікі сярэдні заробак у Мінску — 1314,7 рубля. Далей ідзе Мінская вобласць — 954,9 рубля. Найгоршая сітуацыя на Магілёўшчыне — 808,1 рубля.

Такім чынам задача дасягнуць сярэдняга заробку ў памеры 1000 рублёў (раней гаварылася пра 500 долараў), якую паставіў Аляксандр Лукашэнка, выконваецца толькі ў сталіцы.