У чэмпіянаце Беларусі "Белшына" паднялася на другое месца ў табліцы (відэа)

17 чэрвеня прайшлі сустрэчы 10-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі.

Бабруйская "Белшына" на хатнім стадыёне перамагла мазырскую "Славію" з лікам 2:0. У выніку гэтага бабруйскі клуб падняўся на другі радок у табліцы чэмпіянату.

Лік 2:0 атрымаўся надзвычай папулярным у гэты дзень. Жодзінскае "Тарпеда"-БелАЗ з такім жа лікам дома абыграла "Мінск", а ФК "Гомель" — дынамаўцаў з Брэста.

У хатнім матчы "Нёман" паказаў сябе мацнейшым за наваполацкі "Нафтан" — 3:1. Прычым паўабаронца гродзенскага клуба Аляксей Лягчылін аформіў дубль у гульні.

Заўтра, 18 чэрвеня, памераюцца сіламі "Дынама-Мінск" і "Слуцк", "Шахцёр" і "Граніт", БАТЭ і "Віцебск".

Фота — fcneman.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі