Вы тут

У Чарнобыльскай зоне ўкраінская паліцыя затрымала беларускіх сталкераў

Затрыманыя ва Украіне "сталкеры" / kv.npu.gov.ua

У Чарнобыльскай зоне ўкраінская паліцыя затрымала некалькіх сталкераў, у тым ліку замежнікаў. Пра гэта паведамляе ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі па Кіеўскай вобласці.

Каля пераселенай вёскі Церахі былі затрыманыя два 27-гадовыя беларусы. Сталкеры прыбылі ў Чарнобыльскую зону дзеля экстрэмальнага турызму.

Каля пераселенага горада Прыпяць украінскія паліцыянты затрымалі двух 23-гадовых жыхароў Кіеўшчыны і двух 24-гадовых грамадзян Літвы.

На ўсіх парушальнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. Парушальнікам пагражаюць штрафы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.