У чарговы раз працягнута адхіленне ад спаборніцтваў лыжнікаў з Беларусі і Расіі

Міжнародны "бан" не зняты

Міжнародны "бан" не зняты / pixabay.com

У чарговы раз працягнута адхіленне ад спаборніцтваў лыжнікаў з Беларусі і Расіі. Такое рашэнне 25 кастрычніка прыняў Савет Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту, фрыстайла і сноўборда (FIS). У ім адзначаецца, што "дзеючая палітыка FIS, якая не дапускае ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў і афіцыйных асоб у мерапрыемствах FIS, застанецца ў сіле да далейшага паведамлення".

У адпаведнасці з рэкамендацыяй Міжнароднага алімпійскага камітэта, пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў лютым 2022-га, беларускія і расійскія лыжнікі былі адхілены ад спаборніцтваў (Беларусь пацярпела за саўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі). FIS прыняў рашэнне ў сакавіку. Спачатку яно дзейнічала да заканчэння сезону 2021/2022 гадоў, але ў далейшым неаднаразова падаўжалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі