У чацвер уначы будзе да 9 градусаў марозу
У бліжэйшыя суткі, 26 лістапада, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман, слабы туман. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
Вецер прагназуецца паўднёвы, 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе да мінус 9 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота: livejournal.com