Вы тут

У чацвер у Беларусі прагназуецца да +10 градусаў

Тэмпература паветра ў лістападзе 2020-га  будзе вышэй за норму / БЕЛТА

У чацвер, 5 лістапада, у Беларусі дажджы прагназуюцца пераважна ўначы і раніцай. Ападкі магчымыя амаль па ўсёй краіне. А вось у дзённыя гадзіны кароткачасовыя дажджы чакаюцца толькі на поўначы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 3-5 цяпла), удзень — ад +5 да +10 (у сталіцы — 7-8 градусаў вышэй за нуль).

Як заяўляюць сіноптыкі, тэмпература паветра ў Беларусі ў лістападзе 2020-га можа быць вышэй за норму на 1-2 градусы (у кастрычніку перавышэнне кліматычнай нормы складала 3-4 градусы), а ў пачатку месяца яшчэ больш — на 4-6 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.