У чацвер у Беларусі чакаецца да 5 градусаў цяпла

У чацвер у Беларусі чакаецца да 5 градусаў цяпла

У чацвер, 2 студзеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Мокры снег і дождж магчымы толькі ў асобных раёнах краіны. Вецер будзе заходні з парывамі да 14 метраў за секунду.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +1 градуса (у сталіцы — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны чакаецца ад 0 да 5 градусаў цяпла (у Мінску — 1-3 градуса са знакам плюс).

У канцы тыдня ападкаў стане больш, а ў нядзелю магчымае невялікае пахаладанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі