У чацвер у Беларусі чакаецца да 25 градусаў цяпла

У чацвер у Беларусі чакаецца да 25 градусаў цяпла

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 24 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна па ўсходзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы і зранку магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 8 да 14 градусаў цяпла. Удзень прагназуюць +19...+25.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі