У чацвер у Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла, туман
![У чацвер у Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла, туман](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahnoz-1703.jpg.webp?itok=23UT6cdd)
У чацвер, 25 лютага, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы невялікі дождж. Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў (у Мінску — 1-3 цяпла), удзень — ад +3 да +9 (на Брэстчыне — да +13, у сталіцы — ад +6 да +8).
Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які магчымы ў начныя гадзіны і раніцай, але толькі месцамі. Таксама на асобных участках дарог па краіне захаваецца галалёдзіца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.