Вы тут

У чацвер у Беларусі будзе да 4 градусаў цяпла

Адліга ў Беларусі ў студзені / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У чацвер, 6 студзеня, у Беларусі прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег, на поўдні краіны — з дажджом. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны мокры снег, які магчымы ўначы і раніцай у асобных раёнах. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 (у сталіцы — ад -1 да 1 градуса цяпла).

twitter.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.