У чацвер на паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +29 градусаў
![Бусел на Палессі / З архіва Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/sowing18_3.jpg.webp?itok=X1FodGE9)
Бусел на Палессі / З архіва Еўрарадыё
Уначы ў чацвер, 3 жніўня, кароткачасовыя дажджы прагназуюцца пераважна па ўсходняй палове Беларусі, удзень — у многіх раёнах. Месцамі па краіне чакаюцца навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — ад +22 на паўночным захадзе да +29 на паўднёвым усходзе (у сталіцы — 25-27 цяпла).
На выходныя ў Беларусі прагназуецца спёка — больш за 30 градусаў.
![У чацвер на паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +29 градусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/5HjfTD4nt6Q.jpg.webp?itok=Qq6EPVAn)
vk.com/belgidromet
![У чацвер на паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +29 градусаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/_f_hV6vA4P4.jpg.webp?itok=BYOZpg0h)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.