У цэнтры сталіцы дзяўчына ехала на таксі, высунуўшы ў акно ногі (відэа)

У Мінску дзяўчына ехала на таксі, высунуўшы ў акно ногі. Здарэнне адбылося на праспекце Пераможцаў. Відэаролік, зняты сведкам, з'явіўся на YouTube. Ён мяркуе, што дзяўчыне верагодна "стала горача", інфармуе сайт onliner.by.

Адзначым, што правілы дарожнага руху лічаць такія дзеянні парушэннем як для пасажыра, так і для кіроўцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, у студзені сёлета у Брэсце кіроўца ехаў у аўтамабілі, высунуўшы нагу ў акно машыны (гл. фота).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі