У цэнтры Астраўца патануў мужчына

У цэнтры Астраўца патануў мужчына

У цэнтры Астраўца патануў 38-гадовы мужчына. Ён вырашыў скараціць свой шлях і пайшоў па тонкім лёдзе вадаёма. Лёд праламіўся і мужчына апынуўся ў халоднай вадзе. Былі сведкі здарэння, якія выклікалі дапамогу, аднак мужчына яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў патануў, інфармуе БЕЛТА.

Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах папярэджвае, што ў нашай краіне ў гэтыя дні на вадаёмах інтэнсіўна растае лёд. Таму выхад на яго з'яўляецца смяротна небяспечным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі