Вы тут

У Бялыніцкім раёне перакуліўся аўтавоз з новымі Geely

На месцы здарэння / Скрыншот з відэа ДАІ

У Бялыніцкім раёне перакуліўся аўтавоз Iveco з новымі Geely. Як паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі, здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13:50 на 140-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Магілёў. Аўтавоз рухаўся са сталіцы ў бок Магілёва. У нейкі момант 63-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. Падчас аварыі пашкоджанні атрымаў і аўтавоз, і легкавікі. Кіроўца не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.