У будынку Падляскай оперы ў Беластоку прайшоў канцэрт да Дня Волі
![На святочным канцэрце ў Беластоку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/222.jpg.webp?itok=DL_7iYCb)
На святочным канцэрце ў Беластоку / t.me/belsat/
У будынку Падляскай оперы ў Беластоку прайшоў канцэрт да Дня Волі. З нагоды свята выступілі сумесны беларуска-польскі аркестр і салісты-беларусы з розных краін. Як паведамляе "Белсат", спецыяльнымі гасцямі сталі: Ілля Сільчукоў (барытон, зараз выступае на сцэне Оперы ў Бостане), Юлія Еўтухоўская (сапрана), Кірыл Кядук (фартэпіяна), Аляксей Ладзік (флейта), дырыжор Павел Котла.
Перад прысутнымі таксама выступіў кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ён уручыў узнагароду дырэктару беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігару Лукашуку.
![У будынку Падляскай оперы ў Беластоку прайшоў канцэрт да Дня Волі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/224_4.jpg.webp?itok=8OeDBv2b)
![У будынку Падляскай оперы ў Беластоку прайшоў канцэрт да Дня Волі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/223_10.jpg.webp?itok=_eTDNloJ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.