У Бруселі пачнецца дыялог па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС

28 ліпеня ў Бруселі адбудзецца першы раўнд дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь — Еўрасаюз. Дамоўленасць пра гэта была дасягнутая раней, паведаміў у чацвер на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Як паведамляе БелаПАН, беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Юрый Амбразевіч. Дэлегацыю Еўрасаюза ачоліць начальнік упраўлення правоў чалавека і дэмакратыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Сільвіа Ганцата.

Паводле слоў Мірончыка, падчас дыялогу прадстаўнікі Беларусі і ЕС "абмяркуюць стан і перспектывы ўзаемадзеяння па праваабарончай тэматыцы". "На парадку дня пытанні як двухбаковага, так і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы правоў чалавека", — сказаў прэс-сакратар МЗС.


Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі