У БРСМ прыдумалі замену "георгіеўскай стужцы" (фота)

У Мінску праходзіць з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 20 студзеня сход прадзяржаўнай арганізацыі наведвае Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамляюць карыстальнікі сацсетак, на з'едзе сябры БРСМ прапанавалі альтэрнатыву вядомай расійскай георгіеўскай стужцы. Яе мае замяніць чырвона-зялёная стужка з яблыневым кветам.

Паведамляецца, што першую такую стужку ўручылі кіраўніку Беларусі, які паставіўся вельмі прыхільна да такой ініцыятывы.

Даведка Еўрарадыё:

БРСМ з’яўляецца ў 2002 годзе пасля зліцця “Беларускага патрыятычнага саюза моладзі“ і “Беларускага саюза моладзі“. БРСМ абвяшчае сябе паслядоўнікам ленінскага камсамола. Арганізацыю часта крытыкуюць СМІ за прымусовае членства ў арганізацыі, некаторыя траплялі туды выпадкова.

У БРСМ можна трапіць праз тэхнічную памылку

Таксама для членаў БРСМ прапаноўваюцца розныя ільготы і зніжкі.

У БРСМ завабліваюць бясплатнай гарбатай і кавай (фота)

Пасля забароны піць піва на вуліцы БРСМ стварае “Моладзевыя атрады аховы правапарадку”, якія пачынаюць разам з міліцыяй патруляваць вуліцы.

БРСМ ловіць на вуліцы людзей, якія п’юць піва, і здае іх у міліцыю

Пазней гэтыя атрады атрымалі развіццё і нават пачалі праходзіць спецыяльную падрыхтоўку.

Удзельнік атрада БРСМ: Трэніруемся ў спецназе, некаторых вучаць страляць

Пасля пачатку канфлікту ва Украіне БРСМ адмаўляецца ад выкарыстання георгіеўскіх стужак падчас святкавання Дня перамогі і рэкамендуе ужываць толькі чырвона-зялёныя стужкі.

“Белая Русь” і БРСМ: Георгіеўскія стужкі выкарыстоўваць не будзем

Фінансуецца арганізацыя з дзяржаўнага бюджэту. У 2011 годзе ім далі 20,5 мільярдаў рублёў, а гэта 98% усіх грошай на моладзевую палітыку.

Фота стужкі з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі