Лукашэнка выказаў прэтэнзіі да пацярпелых ад урагану

Лукашэнка на нарадзе

Лукашэнка на нарадзе / прэс-служба Лукашэнкі

Падчас селектарнай нарады 19 жніўня Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў чыноўнікаў, што марудна адрэагавалі на праблемы людзей, пацярпелых ад урагана, які прайшоў па поўдні Беларусі 14 ліпеня. Ён заявіў, што чыноўнікаў давялося "калашмаціць", каб яны пачалі дзейнічаць.

Але прэтэнзіі ў Лукашэнкі знайшліся і да саміх пацярпелых. Яны, маўляў, не задаюцца пытаннем, што самі зрабілі для пераадолення катастрофы.

"Людзі дагэтуль крыўдзяцца: то не зроблена, гэта не зроблена. Вы ведаеце, што раніцай і ўвечары я ўвесь час у рэжыме допыту меў зносіны з членамі ўрада, міністрамі, якія гэтым займаліся. Даручыў паглядзець, што не зроблена, як рэагуюць людзі, што Камітэт дзяржкантролю, што старшыня Камітэта дзяржбяспекі далажылі аб наяўных праблемах", — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Ён параўнаў наступствы ўрагану з вайной: "Людзі не хочуць разумець, што гэта надзвычайная сітуацыя. Вайна проста, толькі няма стральбы з аўтаматаў і кулямётаў. Тое самае і на вайне. І ніхто не задаецца пытаннем: а што ты зрабіў для таго, каб пераадолець гэтую катастрофу?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі